Скварчыцы
Сква́рчыцы[2] (трансліт.: Skvarčycy, руск.: Скварчицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 9 км на поўдзень ад Баранавіч. Насельніцтва 42 жыхары, 26 гаспадарак (2005). ГісторыяПаводле перапісу 1897 года ў Ястрамбельскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні. З 1921 года ў складзе Польшчы, у Ястрамбельскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 11 вяскоўцаў. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia