Свята-Міхайлаўская царква (Рамель)
Рамельская Міхайлаўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Рамель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў XVIII стагоддзі. У 1905 годзе з захаду да царквы далучана трох'ярусная званіца, завершаная шатровым дахам з галоўкай. У яе ніжнім ярусе хоры на 2 слупах. У 1989 годзе царква аддадзена веруючым. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураЦарква 2-зрубная, складаецца з амаль квадратнага ў плане асноўнага і пяціграннага алтарнага зрубаў, накрытых агульным вальмавым дахам. Вільчык даху з боку галоўнага фасада прарэзаны глухім барабанам з галоўкай. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі і завершаны простым карнізам з зубчастым падзорам. Інтэр'ер зальны з плоскай бэлечнай столлю. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia