Рамель
Раме́ль[1] (трансліт.: Ramieĺ, руск.: Рамель) — аграгарадок[2] у Беларусі, у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Рамельскага сельсавета. Цэнтр сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Беларуская ніва», былога калгаса «Запаветы Ільіча». ГеаграфіяЗнаходзіцца за 43 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Столін, за 288 км ад Брэста, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь[3]. ГісторыяУ летапісных крыніцах Рамель вядомы з 1452 года. У XVI—XVIII стагоддзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У канцы ХVIII стагоддзя землямі ў вёсцы валодалі Гарагляды, Рамульты, Траскоўскія, Шпігановічы. З 1921 года да верасня 1939 года Рамель знаходзіўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі (Хорская гміна, Лунінецкі павет, Палескае ваяводства). З 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе і з’яўляецца цэнтрам Рамельскага сельсавета Давыд-Гарадоцкага (з 19 студзеня 1961 года — Столінскага) раёна Пінскай (з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай) вобласці[4]. З 16 ліпеня 1954 года ў складзе Альшанскага сельсавета, з 4 мая 1981 года — цэнтр адноўленага Рамельскага сельсавета[5]. Насельніцтва
Помнікі гісторыі і культуры
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia