Свята-Пакроўская царква (Дудаковічы)
Свя́та-Пакро́ўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Дудаковічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана ва ўсходняй частцы вёскі, на ўзвышаным рэльефе. ГісторыяПабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны кубападобны аб'ём завершаны васьмігранным свтлавым шатровым барабанам. Прамавугольны партал галоўнага ўвахода вылучаны глыбокім рызалітам, аб'яднаны з арачным аконным праёмам хораў высокай арачнай нішай, завершаны 2-гранным шчытом. Такім жа рызалітам вылучана апсіда. Бакавыя ўваходы з магутнымі перспектыўнымі парталамі. Архітэктура будынка насычана дэкаратыўнай пластыкай — аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі калонкамі-бочкамі, прамавугольнымі нішамі. У інтэр'еры пануе двухсветлавыя, перакрытыя самкнутым васьмігранным скляпеннем прастора барабана, які падтрыманы чатырма магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. 8 бакавых прасторавых ячэек перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia