Свята-Пакроўская царква (Клецк)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у горадзе Клецку Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках, па адрасе: вуліца Леніна, 44. ГісторыяПабудавана ў 1876—1879 гадах з цэглы на месцы старой драўлянай царквы 1786 года паводле праекта інжынера Леанарда Кржыжаноўскага[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Сіметрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з рознавялікіх прамавугольных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы і арыентаванай на ўсход апсіды. Цэнтральны аб’ём накрыты чатырохсхільным пакатым дахам з драўляным двух’ярусным васьмерыковым барабанам, увянчаным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Падобнае драўлянае завяршэнне — васьмярык на чацверыку з шатром і галоўкай — мае і трох’ярусная званіца. Галоўны ўваход у храм вылучаны драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць лесвіцы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сцены будынка прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Вуглавыя часткі раскрапаваны магутнымі лапаткамі, па перыметры будынка выступае драўляны карніз простага профілю, дэкарыраваны бляшаным арнаментальным падзорам. Інтэр’ерКампазіцыя інтэр’ера пабудавана на кантрасце нізкіх памяшканняў трапезнай і апсіды з больш высокай цэнтральнай залай храма. Памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу лучковымі арачнымі прасветамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia