Свята-Пакроўская царква (Пачапава)
Аднапрастольная Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у Пачапаве, помнік псеўдарускага стылю XIX стагоддзя. ГісторыяПершае апісанне новапабудаванай драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквы ў Пачапаве змяшчаюць дакументы Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Царква ўзведзена па фундацыі паноў Пачапоўскіх і Корсакаў. Свята-Пакроўская царква ўзведзена з мясцовага бутавага каменю ў 1867 годзе на ўрадавыя сродкі (10 700 рублёў) і намаганнямі мясцовага святара. Царква ўзведзена замест драўлянай, пабудаванай у 1770 годзе землеўладальнікам Корсакам. Пры храме была царкоўнапрыходская школа і прыпісная могілкавая Свята-Мікалаеўская царква. У бутавай агароджы была двух’ярусная брама і вуглавая цыліндрычная вежка. Царква спалена партызанамі ў 1943 годзе. З 1943 года прыходскай царквою была могілкавая Свята-Мікалаеўская ў Пачапаве. Адноўлена ў пачатку XXI стагоддзя намаганнямі святара Пачапаўскага прыхода Георгія Сапуна і фундатараў. Архітэктура![]() Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю. Царква ў плане ўяўляе падоўжаны крыж, завершана цыбулепадобнымі галоўкамі над асноўным аб’ёмам і званіцай у франтоннай частцы. Кубападобны аб’ём малітоўнай залы завершаны 5-купаллем, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі на 2 ярусы. Праз кароткую трапезную далучаны папярочны двух’ярусны прытвор, над якім узведзена чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. Да алтарнага фасада далучана прамавугольная апсіда з акруглай экседрай, накрытая двухсхільным дахам з макаўкай. Цэнтральны ўваход вырашаны 4-калонным ганкам пад двухсхільным пакрыццём, бакавыя — накладнымі пілястравымі парталамі з трохвугольнымі франтонамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы дэкору: ліштвы аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі, між’ярусныя паясы. Бакавыя фасады падзелены дзвюма ярусамі вокнаў і ўваходнымі парталамі. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia