Свята-Петра-Паўлаўская царква (Браздзечына)
Свята-Петра-Паўлаўская царква - праваслаўны храм у імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Браздзечына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў цэнтры вёскі ў 1875 годзе з цэглы. Рэстаўрыравана ў пачатку XXI стагоддзя. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе магутны васьмігранны барабан на квадратным пастаменце. Над прамавугольным, выцягнутым па папярочнай восі прытворам узвышалася званіца (не захавалася ). Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі броўкамі, галоўны і 2 бакавыя ўваходныя парталы — кілепадобнымі ліштвамі. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: трайныя вісячыя аркатуры, круглыя разеткі і люкарны, парныя паўкалонкі, зубчастыя фрызы, вуглавыя пілястры. Інтэр'ер![]() Інтэр'ер храма дынамічна развіты ў падкупальную прастору — самкнуты васьмігранны купал з праёмам ліхтаром. Падкупальная прастора асветлена 4 арачнымі аконнымі праёмамі на вялікіх гранях барабана. У прастору малітоўнай залы шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная (перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі) і апсіда (перакрыта конхай). У бакавы прыдзел такім жа прасветам адкрыта і паўднёвая рызніца. У афармленні інтэр'ера была выкарыстана арнаментальная фрэскавая размалёўка, фрагменты якой захаваліся ў апсідзе, купале, арках прыдзелаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia