Свята-Петра-Паўлаўская царква (Моўчадзь)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у цэнтры вёскі Моўчадзі Баранавіцкага раёна, помнік архітэктуры псеўдарускага стылю XIX ст. Гісторыя![]() Храм узведзены ў 1869—1873 гадах па тыпавым праекце, дапрацаваным і «прывязаным» архітэктарам Мікалаем Ціхвінскім[1]. Падрадчыкамі выступалі купцы Нахман Буткоўскі, Шыман Скідзельскі і Абрам Прэхнер, з іх жа было спагнана на гэтыя мэты 2475 рублёў з-за неплацежаздольнасці прыхаджан і шэрагу неўраджаяў і падзяжу жывёлы. Згодна з апісаннем 1897 года настаяцелем храма з 6 снежня 1843 года быў Венядыкт Качаноўскі. Пры царкве было царкоўна-прыходскае папячыцельства, 5 царкоўных школ: у Белалозах, Кузявічах, Саўцавічах, Харашоўцы і Ярашове з 144 навучэнцамі хлопчыкамі і 14 дзяўчынкамі. Мелася народнае вучылішча ў Моўчадзі са 112 навучэнцамі хлопчыкамі і 18 дзяўчынкамі. ![]() Пры царкве мелася прыпісная драўляная могілкавая Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў Моўчадзі з драўлянай званіцай. Царква была пабудавана ў 1800 землеўладальнікам Валовічам. Паблізу з агароджай і дарогай мелася капліца з вялікай іконай прападобнага Антонія Кіева-Пячэрскага. Архітэктура![]() Храм узведзены на высокім штучным плато на месцы разабранага касцёла пасярод мястэчка Моўчадзь і пануе ў навакольнай забудове. Царкоўны пагост адасоблены бутавай агароджай з чатырохслуповай брамай і старымі пасадкамі клёна. Белакаменная царква ўяўляе сабой кананічны чатырохчасткавы храм: званіца, трапезная, малітоўная зала, апсіда. У падоўжана-восевай сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе трох’ярусная, два васьмерыкі на чацверыку, званіца з шатровым верхам і цыбулепадобнай галоўкай (два званы былі з былога касцёла). Асноўны кубападобны аб’ём пад чатырохсхільным дахам увянчаны маляўнічым пяцікупаллем (цыулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах), апяразаны карнізам у выглядзе падугі з дзвюма цягамі-выкружкамі. У інвентарным вопісе 1873 г. адзначана, што купалы былі бляшанымі і завяршаліся пазалочанымі шарамі і чыгуннымі крыжамі. Прамавугольны ў плане прытвор і бакавыя прыдзелы аформлены па франтальных фасадах кілепадобнымі франтонамі на кароткіх пілястрах, маюць глыбокія ўваходныя арачныя парталы таксама з кілепадобнымі франтонамі. Кілепадобнымі ліштвамі аформлены і арачныя аконныя праёмы — высокія адзінарныя ў асноўням аб’ёме і паўкруглай апсідзе і строеныя ў трапезнай. Сцены храма традыцыйна выкладзены з мясцовага бутавага каменю, а элементы архітэктурнага дэкору выведзены з цэглы. Малітоўная зала перакрыта плоскай столлю і аддзелена ад апсіды трох’ярусным пабеленым і пазалочаным іканастасам на 13 абразоў, выкананых алеем і ўстаўленых у пазалачоныя рамы. Іканастас, крыжы, аконныя краты, шкляныя і сталярныя работы выкананы варшаўскім мешчанінам-яўрэем Абрамам Прэхнерам, які пражываў у Слоніме па кантракце ад верасня 1871 г. Абраз «Святы Аляксандр Неўскі» (1866). КапліцаНа могілках. Пабудавана ў другой пал. 19 ст. з цэглы. Вырашана цэнтрычным чатырохгранным аб’ёмам, завершаным шатровым дахам з макаўкай. Атынкаваныя фасады прарэзаны арачнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia