Саўцавічы
Са́ўцавічы[1] (трансліт.: Saŭcavičy, руск.: Савцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 92 жыхары, 48 гаспадарак (2005). НазваАснова Saut- у літоўскіх аднаасноўных адыменных прозвішчах Sautkus, Saučiulis.[крыніца?] ГісторыяУ 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала народнае вучылішча. З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Люшнеўскай гміны Слонімскага павета. З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы. У 1972 годзе далучана суседняя вёска Іванавічы[2]. ІнфраструктураПрацуе магазін. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia