Свята-Сімяонаўская царква (Малеч)
Свята-Сімяонаўская царква — праваслаўны храм у в. Малеч Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы паводле праекта 1880 г. гродзенскага архітэктара П. Залатарова[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Узведзена на падоўжна-восевай сіметрычнай чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, прамавугольныя ў плане рознавялікія аб’ёмы трапезнай, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіда. Чатырохсхільны дах цэнтральнага аб’ёму і пластычны купал званіцы завершаны цыбулепадобнымі купаламі на васьмігранных барабанах, фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, дэкарыраваны вуглавым рустам, апяразаны карнізам простага профілю і шырыначным фрызам. У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Перад царквой размешчана трохпралётная арачная брама, завершаная кілепадобным шчыпцом з макаўкай. З паўночнага боку ад апсіды асобна пастаўлена цагляная цэнтрычная, квадратная ў плане шатровая капліца, завершаная цыбулепадобнай галоўкай. Інтэр’ерАбразы 17 ст. «Сімяон Стоўпнік», размешчаны ў мясцовым радзе іканастаса. Абразы 18 — 19 ст.: «Пячэрская Маці Божая Знаменне з прадстаячымі», «Пакроў», «Наталля і Аляксей — людзі Божыя», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Першасвяшчэннік Аарон», «Тры свяціцеля» (1801), «Архідыякан Сцяфан», «Тайная вячэра», скульптура «Укрыжаванне» (1859). У 1895 г. прыхаджане ахвяравалі храму 2 абразы святых Георгія Перамоганосца і Анны, маці Прасвятой Багародзіцы. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia