Свята-Троіцкая царква (Бездзеж)

Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Сучасны выгляд царквы і званіцы
52°18′59,95″ пн. ш. 25°18′24,99″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Бездзеж
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Драгічынскае
Архітэктурны стыль драўлянага дойлідства з элементамі барока
Дата пабудовы 1784 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000186шыфр 113Г000186
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/bezdezh/ind…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Прасвятой Тройцы — помнік драўлянага дойлідства ў аграгарадку Бездзежы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Царква пабудавана ў 1784 годзе з дрэва на падмурку ўніяцкай царквы 1-й паловы XVII ст. Паводле загада гродзенскага генерал-губернатара ў 1865 годзе перабудавана ў праваслаўны храм па праекце архітэктара Мсціслава Барташэўскага на вылучаную казной суму 1 000 рублёў[1].

Царква разам з брамай-званіцай, звон якой быў адліты ў 1776 годзе, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей[2].

Архітэктура

Брама-званіца ў 1915 годзе.
Брама-званіца. Фота не пазней 1950 года.

У аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі храма і рашэнні галоўнага фасада спалучаюцца традыцыі мясцовага драўлянага дойлідства з уплывам мураванага будаўніцтва эпохі барока. Кампазіцыя будынка складаецца з двух прамавугольных у плане зрубаў рознай шырыні. Перад царквой — прамавугольная ў плане званіца-брама, накрытая двухсхільным дахам[3].

Асноўны зруб і апсідны прыруб маюць аднолькавую вышыню і пакрыты агульным дахам, апяразаны карнізам з вялікім вынасам, які над апсідай пераходзіць у трохвугольныя застрэшкі. Двухсхільная кроквенная страха завяршаецца трыма вальмамі над апсідай і паўвальмай на галоўным фасадзе. Яго фланкіруюць дзве чацверыковыя вежы, завершаныя пукатымі гранёнымі купаламі з макаўкамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, шчыты франтонаў запоўнены дэкаратыўнай шалёўкай з нашчыльнікамі. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены разнымі ліштвамі. Уваход зроблены праз вялікі ганак з разнымі калонкамі і балясінамі[3].

Інтэр’ер зальны, з чатырма слупамі ў сярэдзіне, над уваходам хоры; захаваліся абразы XVII—XVIII стст[3]. Іканастас з разнымі царскімі варотамі выкананы ў 1872 годзе.

Брама-званіца

Перад царквой пастаўлена званіца-брама: два ярусы-чацверыкі пад двухсхільным дахам. Яны мацуюць «забраную ў слупы» канструкцыю, гарызантальна ашаляваны. Брама вырашана арачным праёмам. Верхні чацвярык званіцы мае невялікія здвоеныя праёмы на тарцах. Мастацкім рарытэтам з’яўляецца падпісны звон 1776 года.

У 2000-х гадах брама-званіца была перабудавана.

Абраз


Літаратура

Спасылкі

  1. Помнікі гісторыі і культуры Архівавана 24 мая 2015.
  2. Свята-Троіцкая царква (Бездзеж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  3. а б в Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya