Свята-Троіцкая царква (Вялікая Сваротва)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі на ўскраіне вёскі Вялікая Сваротва (Баранавіцкі раён, пры выездзе на вёсу Моўчадзь), помнік архітэктуры класіцызму XIX ст. Адзіная ў сучаснай Беларусі царква трохвугольнай у плане формы. ГісторыяПершая драўляная царка ўзведзена ў XVIII стагоддзі. Новы храм з бутавага каменю і цэглы пабудаваны ў 1823 годзе на сродкі памешчыка Назабытоўскага. У 1886 годзе пастаўлена царкоўнапрыходская школа. Адрэстаўравана ў пачатку XXI стагоддзя. Перад храмам пастаўлена мураваная арачная брама. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэспубліканскага значэння[1]. АрхітэктураЦарква ўяўляе сабой цэнтрычнае 3-вугольнае ў плане двухяруснае збудаванне з шатровым верхам і макаўкай. Вуглы вылучаны калонамі і руставанымі лапаткамі, восі граняў па ярусах — арачнымі аконнымі праёмамі з глыбокім адхіламі ў сценах (таўшчыня 1 м). Унутры зала перакрытая плоскай столлю. У 1868 годзе ўстаноўлены іканастас светла-блакітнай афарбоўкі на 13 абразоў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia