Вялікая Сваротва
Вялі́кая Сваро́тва[2] (трансліт.: Vialikaja Svarotva, руск.: Великая Своротва) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 47 км на паўднёвы захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы — Ліда, на рацэ Сваротва. Гісторыя![]() У XIX—XX стагоддзях населены пункт вядомы як сяло Сваротва Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета. У 1823 годзе тут была пабудавана з цэглы і каменю праваслаўная Троіцкая царква, якую наведвала каля 1500 прыхаджан (1879). У 1879 годзе царкве належала каля 90 дзес. зямлі, у тым ліку ворыва 46 дзес. У 1886 годзе ў сяле дзейнічалі праваслаўная царква, царкоўна-прыходская школа. У пачатку XX стагоддзя сяло, прыкладна 50 двароў, больш за 300 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся маёнтак Сваротва: 2 двары, каля 40 жыхароў. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Насельніцтва
Славутасці![]()
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia