Свята-Троіцкая царква (Гарадная)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў XVIII ст. з дрэва[1], перабудавана ў 1930-я гг.
АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм (зруб «з астаткам») падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца (дабудавана ў 1930-я гг.), кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Аднолькавыя па вышыні зрубы апяразаны агульным карнізам простага профілю, што стварае ўражанне адзінага суцэльнага зруба. Гэтаму садзейнічае агульны высокі вальмавы дах над асноўным аб’ёмам і апсідай, які па краях завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца кампаноўкай аб’ёмаў, маляўнічым сілуэтам разнастайных гонтавых пакрыццяў, увядзеннем у яго лаканічных пластычных дамінант — цыбулепадобных галовак. Інтэр’ерУ інтэр’еры малітоўная зала і апсіда аб’яднаны шырокім прамавугольным прасветам і размежаваны драўляным разным іканастасам, перакрыты 8-граннымі шатровымі скляпеннямі. У 1-м ярусе званіцы створаны хоры. Абразы XVII—XVIII стст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая», «Спас Пантакратар», «Маці Бажая Чанстахоўская». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia