Свята-Троіцкая царква (Месткавічы)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Месткавічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1897 г. з дрэва. Яе фундатарамі былі землеўладальнікі Пінскага павета Базыль Качаноўскі, Адам Зашчынскі, Пацей Даманоўскі і інш.[1], якія выдзелілі сродкі на новую праваслаўную царкву замест забранай ва унію папярэдняй. У 1907 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства з выкарыстаннем форм і прыёмаў архітэктуры класіцызму і рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, які фарміруецца цэнтральным кубападобным зрубам, прамавугольнымі бакавымі прыдзеламі, бабінцам і апсідай. Да франтальнага фасада далучаны шырокі прытвор, над якім узвышаецца выцягнуты васьмярык званіцы, накрыты гранёным сферычным купалам з востраканечным шпілем у завяршэнні. Такі ж купал накрывае буйнамаштабны светлавы барабан цэнтральнага аб'ёму. Архітэктура гаразантальна ашаляваных фасадаў насычана драўляным разным дэкорам: аркатурнымі фрызамі, крыжамі, вуглавымі пілястрамі з разнымі капітэлямі, фігурнымі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў, карнізамі з сухарыкамі, фігурнымі кранштэйнамі. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую раскрываецца светлавы барабан, падтрыманы парусамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia