Свята-Троіцкая царква (Стары Крупец)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з дрэва. АрхітэктураКрыжовую ў плане падоўжна-восевую кампазіцыю будынка фарміруюць прытвор, бабінец, кубічны аб'ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцаамі. У сілуэце будынка 2 вертыкальныя дамінанты: надбудаваныя над прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацвярыку) і васьмігранны шатровы светлавы барабан, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны аконнымі праёмамі ў ліштвах, 3 уваходы аформлены слупавымі ганкамі. Цокальная частка ашалявана вертыкальна. Інтэр’ерУ інтэр’еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы барабан, абапёрты праз скляпеністую ветразевую канструкцыю на сцены. У аздабленні інтэр'ера выкарыстана алейная размалёўка на евангельскія сюжэты. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia