Свята-Успенская царква (Бабічы)

Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
52°56′32″ пн. ш. 26°32′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Бабічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Слуцкая епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1863 год
Глобус Беларусі globustut.by/babichi_kl/…
Map

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Бабічы (Клецкі раён). Размешчана на могілках. Помнік народнага дойлідства. Пабудавана ў 1863 г. з драўлянага бруса[1]. Да 1990-х гг. не дзейнічала.

Архітэктура

Складаецца з двух прамавугольных ў плане рознавялікіх зрубаў малітоўнай залы і апсіды, якія аб'яднаны нешырокімі скошанымі гранямі сцен і агульным двухсхільным дахам. У месцы спалучэння аб'ёмаў дах мае плаўны пераход, што разам са скошанымі сценамі надае будынку прасторавую пластычнасць. Вільчык даху над уваходам завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з двухсхільнай на 2 слупах навіссю. Вуглавыя часткі зрубаў аформлены ў выглядзе пілонаў, якія абмяжоўваюць гарызантальна ашаляваныя фасады. Бакавыя фасады члянёны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр'еры сцены атынкаваны, апсіда вылучана іканастасам простай работы.

Зноскі

  1. РДГА, ф.799, воп. 33, спр. 819, арк.114.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya