Свята-Успенская царква (Браслаў)
Свята-Успенская царква — праваслаўная царква ў Браславе. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Узведзена ў 1897 годзе. ГісторыяСвята-Успенскую царкву збудавалі побач з Замкавай гарой у 1897 г. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь царкве нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1]. АрхітэктураЦарква складаецца з кубічнага асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавой рызніцай, трапезнай і двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы-прытвора. Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны пяцікупаллем на васьмігранных барабанах, званіца — гранёным шатром з макаўкай. Галоўны арачны ўваходны праём аформлены масіўным парталам з кілепадобнан прафіляванай аркай на калонах-бочках. Такімі ж аркамі аформлены бакавыя ўваходы, арачныя прасветы яруса-звона званіцы. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з калонкамі-бочкамі, насычаны архітэктурнай крапоўкай: вуглавыя руставаныя лапаткі, прафіляваныя цягі і карнізы з сухарыкамі, прамавугольныя панэлі, арачныя нішы. Унутры плоская столь па цэнтры адкрыта васьмігранным барабанам з шатровым купалам, які трымаецца на чатырох слупах. Апсіда адкрыта вялікай аркай і вылучана трох’ярусным драўляным іканастасам. Сцены афарбаваны ў зялёныя таны з белай і блакітнай арнаментальна-трафарэтнай размалёўкай. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia