Свята-Успенская царква (Вязынь)
Свята-Успенская царква, Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы - праваслаўны храм у в. Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст. (да 1864) з дрэва. Да 1990-х гг. выкарыстоўвалася пад клуб. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю Трохзрубны храм на падмурку. Прытвор выцягнуты па папярочнай восі, па тарцах завершаны трохвугольнымі франтонамі з разным дэкорам. Франтон выкарастаны ў аздабленні двухсхільнага казырка над ганкам галоўнага ўвахода і пяціграннай апсідай. Асноўны кубападобны аб'ём быў трактаваны ў 2 ярусы, завершаныя шматгранным шатровым светлавым барабанам з макаўкай у завяршэнні. Шатровае завяршэнне з макаўкай мела надбудаваная над прытворам званіца. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі фігурнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia