Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Суднікі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісным да прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы ў аг. Вязынь. Настаяцель: протаіерэй Міхаіл Чурыла[1], настаяцель храма Свята-Успенская царквы ў аг. Вязынь. Гісторыя![]() Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі з яе ўласны дом[2]. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 г., а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры). АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вертыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia