Свята-Елісавецінская царква (Зацемень)
Свята-Елісавецінская царква — праваслаўны храм у вёсцы Зацемень Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З’яўляецца прыпісным да прыходу Святога Прарока Ільі ў аг. Ілья[1]. Адзін з двух храмаў у Беларускай Праваслаўнай царкве асвячоны ў гонар Святой Лізаветы[2]. ГісторыяПа звестках капліца ў Зацемені існавала на мяжы XVIII—XIX стагоддзеў і з'яўлялася прыпісной да Старынкаўскай царквы, што згарэла падчас вайны з Напалеонам[3]. Пабудавана з дрэва, на могілках. У 1930-х гадах была прыпісной да царквы ў імя Святых Сарака Пакутнікаў Севасційскіх у в. Кастыкі[4]. У 1989 годзе адрэстаўравана[1], абкладзена цэглай. 9 кастрычніка 2016 г. асвячона наноў пасля рамонта[5][6]. Архітэктура![]() Твор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах на якой пераходзіць у вальмавы, завершаны чатырохграннай шатровай званіцай. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia