Свята-Успенская царква (Ласінцы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Ласінцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца каля могілак. Пабудавана ў 1862 г. з дрэва. Асобна пастаўлена двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца, верхні ярус-звон якой адкрыты і апяразаны балюстрадай. АрхітэктураПомнік архітэктуры класіцызму. Выцягнуты па падоўжнай восі зруб накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над пяцісценнай апсідай. Дах завяршаюць цыбулепадобныя галоўкі над апсідай і галоўным фасадам. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць бакавая рызніца пад 1-схільным дахам. З архітэктурнага арсенала класіцызму выкарыстаны паўцыркульныя архівольты і разныя з замкавым каменем ліштвы аконных праёмаў, вылучаныя на фоне вертыкальнай шалёўкі сцен. Храм мае 3 уваходы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу размешчаны хоры. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia