Свята-Успенская царква (Манькавічы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Манькавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяНа паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў XIX ст. (да 1895) з бутавага каменю на месцы храма, які згадваецца ў 1654 годзе ў сувязі з ахвяраваннем царкве Апалоніяй Зяневіч зямель і сялян[1]. Богаслужэнні адноўлены ў 1990-я гг. Абнесена бутавай агароджай. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Асноўны кубападобны аб’ём накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Да яго далучаны прытвор-званіца, завершаны вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках), і паўкруглая апсіда. Арачны ўваходны праём аформлены магутным перспектыўным парталам пад 2-гранным пакрыццём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў. Інтэр’ерУ інтэр'еры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца прытвор і апсіда, вылучаная драўляным іканастасам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia