Свята-Успенская царква (Паніквы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Паніквы (Камянецкі раён Брэсцкай вобласці). ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1791 годзе з дрэва, у 1912 годзе рэканструявана. Абнесена бутавай агароджай з брамай. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Мае падоўжна-восевую кампазіцыю, якая складаецца з прамавугольных у плане зрубаў: прытвора з 2-яруснай чацверыковай званіцай з макаўкай (прыбудавана пазней), асноўнага аб’ёму, 3-граннай апсіды з рызніцай. Асноўны аб’ём у цэнтры ўвянчаны цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане, над апсідай макаўка. Асноўны прыём дэкаратыўнай апрацоўкі фасадаў — спалучэнне гарызантальнай і вертыкальнай шалёўкі. Мастацкая выразнасць дасягаецца падпарадкаваннем рознавялікіх аб’ёмаў, аб’яднаных у развітую ярусную кампазіцыю. Уваход у царкву вылучаны невялікім казырком на фігурных кранштэйнах. Інтэр’ерЗала асветлена высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Апсіда вылучана драўляным іканастасам. Унутры над уваходам — хоры. Абразы 17 — 18 ст.: «Успенне», «Маці Божая Адзігітрыя» ў сярэбраных з пазалотай абкладах, абраз-фератрон «Святая Варвара» і «Маці Божая Адзігітрыя». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia