Святлана Андрэеўна Навумава
Святлана Андрэеўна Навумава (29 лютага 1956, Коўна — 10 сакавіка 2011, Мінск) — беларускі палітолаг і паліттэхнолаг. БіяграфіяНарадзілася 29 лютага 1956 года ў Коўне. У 1973−1978 гадах навучалася на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яе аднакурснікам, у прыватнасці, быў расійскі палітолаг Вячаслаў Ніканаў . З 1982 года вучылася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па філасофіі. З 1987 па 1994 гады выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, брала ўдзел у дзейнасці прэзідэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску. З 2001 па 2004 год была кіраўніком кафедры палітычных і сацыяльных навук у ЕГУ, а пасля закрыцця ЕГУ ў Мінску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленне ўніверсітэта ў выгнанні. У новым ЕГУ ў Вільні стала дырэктарам магістарскай праграмы па еўрапейскіх даследаваннях. У 2005—2009 гадах працавала прафесарам на факультэце філасофіі і палітычных навук. Была судырэктарам рэгіянальнага цэнтра найноўшых даследаванняў і адукацыі і сурэдактарам навуковага часопіса «Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья». За час сваёй працы ў ЕГУ падрыхтавала некалькі дзясяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С. А. Навумавай. У ЕГУ чытала курсы «Уводзіны ў палітычную навуку», «Уводзіны ў паліталогію», «Асновы палітычнай тэорыі», «Сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасці», «Беларусь як палітычны праект». Як паліттэхнолаг і палітычны кансультант працавала ў выбарчых кампаніях на прэзідэнцкіх выбарах 1994, 2001 і 2010 года, выбарах у Вярхоўны Савет 1995 года, выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 года. Была адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і працавала ў штабе кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева. Пасля акцый пратэсту ў сувязі з вынікамі выбараў яе выклікалі ў КДБ, праводзілі вобшукі, што адмоўна адбілася на стане яе здароўя. Памерла 10 сакавіка 2011 у Мінску пасля працяглай полікістознай хваробы нырак. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках. Навуковая дзейнасцьУ сферы навуковых інтарэсаў Навумавай былі паліталогія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс. Займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне паліталогіі, працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску. Праходзіла стажыроўкі ў Расіі (1991), Канадзе (1997), ЗША (1999), Нідэрландах (2008). Кнігі
Артыкулы
Сям’яБацька — Андрэй Рыгоравіч Навумаў (1912—1982) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнічаў у вызваленні Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Быў настаўнікам рускай мовы, а пасля — дырэктарам сярэдняй школы. Маці — Рэгіна Францаўна Навумава (Ігнатовіч) (1925—1980) — скончыла гістарычны факультэт МДУ у 1951, выкладала навуковы камунізм. Муж — Валерый Васільевіч Горлаў (1949—1997) — кандыдат матэматычных навук, член «Амерыканскай матэматычнай супольнасці», выкладаў у БДУ, дзе фактычна стварыў кірунак матэматычнай логікі. Сын — Андрэй Валер’евіч Горлаў (нар. 1984) — бакалаўр паліталогіі. ПамяцьУ 2011 грамадскім аб’яднаннем «Гавары праўду» і супольнасцю экспертаў у сферы палітыкі заснавана прэмія Святланы Навумавай. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia