22 чэрвеня 1941 года ў адказ на заняцце імі дэмілітарызаванай зоны Аландскіх астравоў фінскія войскі бамбардзіравала савецкая авіяцыя. 21—25 чэрвеня з тэрыторыі Фінляндыі супраць СССР дзейнічалі ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы Германіі[14]. 24 чэрвеня ў міністэрстве замежных спраў было заяўлена, што Фінляндыя не вядзе вайну з Савецкім Саюзам.
25 чэрвеня сілы савецкага паветранага флоту нанеслі авіяўдар па 18 фінскіх аэрадромах і некалькіх населеных пунктах[11][15]. У гэты ж дзень урад Фінляндыі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны з СССР. 29 чэрвеня фінскія войскі пачалі баявыя дзеянні[16] і да канца 1941 гады акупавалі значную частку тэрыторыі Карэла-Фінскай ССР, уключаючы яе сталіцу Петразаводск.
У 1941—1944 гадах войскі Фінляндыі ўдзельнічалі ў блакадзе Ленінграда[11][17].
Да канца 1941 года фронт стабілізаваўся, і ў 1942—1943 гадах актыўных баёў на фінскім фронце не было. У канцы лета 1944 года, пасля цяжкіх паражэнняў, панесеных саюзнай Германіяй, і савецкага наступу ў Карэліі, Фінляндыя прапанавала спыненне агню, якое ўступіла ў дзеянне 4—5 верасня 1944 года.
Фінляндыя выйшла з вайны з СССР з заключэннем дагавора аб перамір’і, падпісанага 19 верасня1944 года ў Маскве. Пасля гэтага Фінляндыя, не здаволеная хуткасцю вываду нямецкіх войскаў са сваёй тэрыторыі, пачала ваенныя дзеянні супраць Германіі.
↑ абвАвторский коллектив. Россия и СССР в войнах XX века. — М.: Олма-Пресс, 2001. — С. 269. — 608 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4.
↑Авторский коллектив. Россия и СССР в войнах XX века. — Москва: Олма-Пресс, 2001. — С. 271. — 608 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4.
↑Manninen, Ohto, Molotovin cocktail- Hitlerin sateenvarjo, 1994, Painatuskeskus, ISBN 951-37-1495-0
↑Звесткі гарадской камісіі па ўсталяванні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў пра колькасць загінулага ў Ленінградзе насельніцтва ЦДА СПб, Ф.8357. Оп.6. Д. 1108 Л. 46-47