Святлана Вікенцьеўна Гіль
Святлана Вікенцьеўна Гіль (нар. 16 сакавіка 1947, Свянцяны) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці, інжынер-тэхнолаг. Працавала майстрам, старшым тэхнолагам, старшым інжынерам, старшынёй фабрычнага камітэта прафсаюза Брэсцкай фабрыкі верхняга трыкатажу, сакратаром камітэта КПБ Брэсцкага вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання, старшынёй Ленінскага раённага Савета народных дэпутатаў горада Брэста, намеснікам генеральнага дырэктара па рабоце з моладдзю Брэсцкага вытворчага дывановага аб’яднання, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства Брэсцкая швейная фірма «Надзея». Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia