Святлана Міхайлаўна Калінкіна
Святлана Міхайлаўна Калінкіна (нар. 12 верасня 1970, Мінск) — беларуская журналістка, намесніца старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Журналістыка». З 1992 года працавала карэспандэнтам, а пасля — палітычным аглядальнікам у Беларускім тэлеграфным агенцтве. Пасля перамогі Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах перайшла на працу ў недзяржаўны выдавецкі холдынг «Белорусская деловая газета» на пасаду першага намесніка галоўнага рэдактара штотыднёвіка «Имя». З 1996 года — першы намеснік галоўнага рэдактара «Беларускай дзелавой газеты». У 1996 годзе паводле вынікаў апытання, праведзенага прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, была названа найлепшым эканамічным аглядальнікам краіны. З 2002 года — галоўны рэдактар «Беларускай дзелавой газеты», галоўны рэдактар дадатку «БДГ. Для службовага карыстання». З 2003 года — шэф-рэдактар газеты «Народная Воля». Разам з Паўлам Шараметам напісала кнігу «Выпадковы прэзідэнт»[1] (2003). У 2004 годзе стала лаўрэаткай Міжнароднай прэміі за свабоду прэсы ад Камітэта абароны журналістаў. У 2015 годзе газета «Народная Воля» атрымала парярэджанне ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за калонку Святланы Калінкінай «На ланцуг», якая з’явілася ў выданні ў кастрычніку таго года. У матэрыяле журналістка папярэджвала пра фактычную немагчымасць выхаду Беларусі з Еўразійскага эканамічнага саюза ў выпадку, калі будзе падпісана дамова аб ратыфікацыі ЕАЭС[2]. З 2016 года працуе на незалежным тэлеканале Белсат[3], вядоўца праграмы «Размова дня». УзнагародыКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia