Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава
Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава (нар. 20 верасня 1959, Гродна) — беларускі гісторык, літаратар, паэтка. Доктар гістарычных навук (2000), прафесар (1999). БіяграфіяСкончыла ў 1981 годзе гісторыка-педагагічны факультэт ГрДУ, у 1984—1988 гадах там жа навучалася ў аспірантуры. У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Развіццё культуры Беларусі ў першай палове XIX ст. (тэатральнае і выяўленчае мастацтва)»[1]. У 1981—1983 гадах працавала школьным настаўнікам[1]. З 1983 года ў ГрДУ[1]: выкладчык (1989), дацэнт кафедры гісторыі БССР (1992—1996). Дактарант БДУ (1996—1999). З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, з 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ. З 1999 года загадвала навукова-даследчай лабараторыяй праблем рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі — С. Токць, А. Смалянчук, Э. Мазько, С. Словік, С. Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі вывучэння памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатарам і кіраўніком навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ. У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.»[1]. У 2014 годзе звольнена з ГрДУ, затым працуе прафесарам на кафедры турызму і рэкрэацыі Беластоцкага політэхнічнага ўніверсітэта. З 2021 ініцыятар стварэння і адзін з арганізатараў Беларускай акадэміі ў Польшчы[1]. Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў — культура Беларусі, ліцвінская культурная традыцыя ў Новы час, гісторыя Гродзенскага рэгіёна, ваенная гісторыя, гісторыя дзяржаўнай граніцы, праблемы гістарычнай храналогіі, палеаграфія, краязнаўства. На фарміраванне гістарычнага светапогляду значна ўплывалі Б. Клейн, Я. Куль, А. Мальдзіс, Я. Мараш. У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Развитие культуры Белоруссии в первой половине XIX века (театральное и изобразительное исскуство)» (навуковы кіраўнік: д.г.н, праф. Я. Н. Мараш). У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Культура Новага часу на беларускіх землях у другой палове XVIII — першай чвэрці XIX ст.ст» (навуковы кансультант: д.г.н, праф. П. І. Брыгадзін). Аўтар навучальных дапаможнікаў «Беларуская палеаграфія» (1996), «Уводзіны ў беларускую палеаграфію» (2009). Літаратурная творчасцьАўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы» (2012)[2]. Выбраная бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia