У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Свіраны .
Свіраны [ 1] , часам Свіро́ніс (літ. : Svironys ) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы .
Гісторыя
Упершыню згадваюцца ў 1501 годзе[ 1] . На 1561 год уладанне І. Зарэцкага і інш., цэнтр маёнтка. Напісанне старабеларускай мовай : Свираны , Свиряны . Пасля адміністрацыйнай рэформы 1567 года ў Віленскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага [ 1] . Пазней уласнасць віленскага базыльянскага манастыра.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Свіраны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі , у Віленскім павеце . У XIX стагоддзі дзяржаўная ўласнасць і фальварак пры тракце з Вільні да Менска . У 1840 годзе ў Свіранах нарадзіўся Францішак Багушэвіч , сюды да сваіх бацькоў прыязджала маці Багушэвіча Канстанцыя (у дзявоцтве Галаўня)[ 3] . Пасля 1861 года ў Рукойненскай воласці Віленскага павета.
За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі . 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі [ 4] . У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй [ 5] . З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР , у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.
У 1920 годзе Свіраны апынуліся ў Сярэдняй Літве , з 1922 года ў складзе Польшчы . У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь .
У другой палове верасня 1939 года Свіраны заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР .
У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі .
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
Вядомыя асобы
Памятная дошка Францішку Багушэвічу ў Свіранах
Крыніцы
↑ а б в Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — 244, [3] с., іл. с. — ISBN 978-985-508-060-3 . С. 233.
↑ Янушкевіч Я . Францішак Багушэвіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. / Навук. рэд. тома У. Мархель, В. Чамярыцкі. — 2. — Мн. : Беларус. навука, 2010. — Т. 2. Новая літаратура: другая палова XVIII—XIX стагоддзе. — С. 373. — ISBN 978-985-08-1167-7 .
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 18.
↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь , Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» ; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія . — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2 . С. 20.
↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ . – Вильна, 1905.
↑ а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys) . Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys) . Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai . Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.
Літаратура
Спасылкі