Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі
Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Мінск) — беларускі літаратар,[1] медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў,[2] блогер.[3] БіяграфіяПрацаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра БАЖ, Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.[1] Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва. ТворчасцьДэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты.[2] Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках.[1] Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы.[2] Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012).[2] Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014). Сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019). Прызнанне
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia