Сенека Старэйшы
Луцый Аней Сенека (Lucius Annaeus Seneca) па мянушцы Старэйшы (каля 54 да н.э. — каля 39 н.э.) — старажытнарымскі пісьменнік-рытар з Кордавы. У сталым узросце ён ажаніўся з землячкай Гельвіяй, ад якой у яго былі тры сыны: Галіён Новат, знакаміты філосаф Сенека-малодшы і Мела, бацька паэта Лукана. У Сярэднявеччы сачыненні Сенекі-бацькі змешваліся з сачыненнямі Сенекі-сына (філосафа). Сенека паходзіў з багатай сем'і вершнікаў. У Рыме вывучаў красамоўства пад кіраўніцтвам Арэлія Фуска, Пасіена, Альбуцыя Сіла, Луцыя Цэсція, Папірыя Фабіяна і іншых рытараў, рыхтуючыся стаць адвакатам. Пра дзейнасць яго нам амаль нічога не вядома. Падчас міжусобных войн ён прыняў бок Пампея і недабразычліва ставіўся да Цэзара, што адбілася на яго нашчадках Сенецы і Лукане. У красамоўстве быў прыхільнікам Цыцэрона і праціўнікам крайнасцей пасляцыцэронаўскага красамоўніцкага мастацтва. Не быўшы прафесійным рытарам, ён быў вядомы як аўтар дапаможніка па рыторыцы, які ён напісаў для сваіх сыноў. Ён быў складзены Сенекай у гады старасці і ўтрымліваў масу матэрыялаў па гісторыі рыторыкі пры Аўгусце і Тыберыі. Да нас гэта праца дайшла ў фрагментарна. Значна больш аб'ёмнай і значнай была гістарычная праца Сенекі, напісаная ім таксама ў старасці і прысвечаная агляду рымскай гісторыі ад пачатку грамадзянскіх войн да Тыберыя. Да нашага часу яна не захавалася. Тэксты і пераклады
Зноскі
Літаратура
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia