Багушэўская партызанская брыгада (2-га складу)
Багушэўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада імя Суворава, вылучаннага з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава, асабовага складу вылучаннага Сенненскай партызанскай брыгадай і з мясцовых жыхароў. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Багушэўскага, Чашніцкага, Лепельскага, Халопеніцкага раёнаў. 29 чэрвеня 1944 года брыгада (651 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзірКамісарНачальнікі штаба
ГісторыяПартызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск — Орша, Орша — Мінск, на шашы Багушэўск — Сянно і іншых. У лістападзе 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у вёсцы Чудня Багушэўскага раёна. Удзельнічалі ў Лепельскай аперацыі прыкрываючы з усходу ударную лепельскую групоўку. У сакавіку 1944 года ў баях стрымлівалі нямецкае наступленне каля вёсак Уздорнікі, Баркі, Кавельшчына, на рубяжы вёсак Горы — Вяцера Чашніцкага раёна і перакрылі шлях да партызанскага аэрадрома на возеры Ямнае. У маі — чэрвені 1944 года вялі баі з карнікамі, трымалі абарону на лініі вёсак Студзёнка — Баравуха — Сівы Камень, на участку вёсак Маісееўшчына — Старына Халопеніцкага раёна прарвалі нямецкую блакаду. Разам з часцямі Чырвонай Арміі разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Бабаедава і Заполле Сенненскага раёна. Каля вёскі Чарэя Чашніцкага раёна перарэзалі шлях адступлення праціўніку, што дало магчымасць часцям Чырвонай Арміі захапіць у палон вялікую колькасць гітлераўцаў. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia