Серхіа Гарсія дэ ла Фуэнтэ
Серхіа Гарсія дэ ла Фуэнтэ (ісп.: Sergio García de la Fuente; нар. 9 чэрвеня 1983 года, Барселона, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік. Кар’ераКлубнаяГуляў за юнацкія каманды «Барселоны», затым правёў два сезоны за фарм-клуб, у якім вызначыўся высокай выніковасцю, 34 галы ў 59 матчах трэцяга іспанскага дывізіёна. За асноўную каманду «Барселоны» правёў усяго 4 матчы ў сезоне 2003—2004 гадоў пасля чаго сышоў з клуба. У сезоне 2004—2005 гадоў выступаў за аўтсайдэра Ла Лігі «Левантэ», дзе з'яўляўся іграком асноўнага складу. З 2005 года гуляў за клуб «Сарагоса», выходзячы ў стартавым складзе або на замену. У сезоне 2007—2008 гадоў адгуляў усе 38 матчаў, але арагонскі клуб не ўтрымаўся ў Ла Лізе. У пачатку сезона 2008—2009 гадоў хадзілі чуткі аб зацікаўленасці Гарсіі шэрагам англійскіх клубаў, як «Ліверпул», «Тотэнхэм Хотспур», «Вест Хэм Юнайтэд» і «Сток Сіці». 1 верасня 2008 года ў апошнія хвіліны трансфернага акна, пасля бесперапынных чуткаў, Гарсія падпісаў кантракт з «Рэал Бетысам»[3][4], які заплаціў за іграка каля 10 млн еўра. Свой першы гол забіў за свой новы клуб 27 верасня ў хатнім матчы супраць «Рэал Мадрыд»[5]. МіжнароднаяВыступаў за розныя юнацкія і моладзевыя зборныя Іспаніі, у складзе якіх дасягнуў шэрагу поспехаў. За асноўную зборную правёў два матчы, з іх адзін — на пераможным для іспанцаў чэмпіянаце Еўропы 2008 года супраць зборнай Грэцыі. Дасягненні«Аль-Раян»:
Іспанія
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia