Альвара Арбелоа
А́львара Арбело́а Ко́ка (ісп.: Álvaro Arbeloa Coca; нар. 17 студзеня 1983, Саламанка, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2008—2014), у яе складзе чэмпіён свету і Еўропы. Гуляў пераважна на пазіцыі правага абаронцы, аднак мог гуляць у якасці цэнтральнага абаронцы. Падчас свайго вяртання ў Мадрыд часцяком гуляў з правага боку абароны. Кар’ераРаннія гадыАльвара быў падпісаны мадрыдскім «Рэалам» ў зусім юным узросце і пачаў выступаць за юнацкую каманду клуба, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бенітэс. З цягам часу ён стаў сталым іграком рэзервовай каманды і двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і не здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 года Арбелоа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфер жаданнем рэгулярна гуляць. «Ліверпул»Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Ліверпула», і 31 студзеня 2007 года перайшоў у гэты англійскі клуб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёна фунтаў, прычым 50 % з іх атрымаў «Рэал». Яго дэбют у «Ліверпуле» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкасла», які скончыўся паражэннем яго каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмейну Пенанту. Аднак паўнавартасным яго дэбютам варта лічыць матч супраць «Барселоны» на «Камп Ноу», які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелоа выйшаў на гэту гульню ў стартавым складзе на пазіцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянеля Месі. 7 красавіка 2007 года Арбелоа забіў свой першы гол за «Ліверпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў іграком «Ліверпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм'ер-лізе. Перад сезонам 2007/08 Альвара змяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасля сыходу з каманды Крэйга Беламі. Вяртанне ў «Рэал»29 ліпеня 2009 года было абвешчана, што «Рэал» і «Ліверпул» дасягнулі пагаднення аб перадачы Арбелоа ў іспанскі клуб. Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў. Улетку 2016 года Арбеоа ў якасці свабоднага агента пакінуў «Рэал» і 31 жніўня 2016 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[3]. Аднак правёў за лонданцаў толькі ты матчы: тры ў чэмпіянаце Англіі і адзін у Кубку лігі. У маі 2017 года «Вест Хэм» абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт з абаронцам[4], і ў чэрвені 2017 года Арбелоа абвясцяў аб завяршэнні кар’еры[5]. Зборная27 сакавіка 2008 года адбыўся дэбют Альвара ў нацыянальнай зборнай Іспаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матча супраць італьянцаў Арбелоа выйшаў на замену Серхіа Рамасу. ДасягненніКлубныя
Міжнародныя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia