Ікер Касільяс
Ікер Касільяс Фернандэс (ісп.: Iker Casillas Fernández; нар. 20 мая 1981, Мосталес, аўтаномная супольнасць Мадрыд) — іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2000—2016). Чэмпіён Еўропы (2008, 2012), чэмпіён свету (2010). Кар’ера«Рэал Мадрыд»Касільяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе і ўсю сваю кар’еру правёў у «Рэале», куды патрапіў у 8-гадовым узросце. Касільяс выступаў у складзе іспанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мерыдыяна і моладзевым першынстве свету ў 1999 годзе. У сезоне 1999/2000 Касільяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнера і дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касільяс разгубіў форму, што дазволіла Сесару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы ветэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2001/02 у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на полі, Касільяс зрабіў серыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы з лікам 2:1. Сезон 2002/03 кіпер зноў правёў у статусе першага нумара, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клуба ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званне чэмпіёна. У сезоне 2003/04 Ікер прапусціў толькі адну сустрэчу, але гэта не выратавала «каралеўскі клуб»: «Рэал Мадрыд» не здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Іспаніі. «Порту»У ліпені 2015 года «Рэала» дамовіўся з «Порту» аб трансферы Касільяса. 12 ліпеня 2015 года «Порту» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з брамнікам[3]. 1 мая 2019 года перанёс інфаркт падчас трэніроўкі. Пазней вярнуўся ў каманду і трапіў у заяўку на сезон 2019/20, аднак ужо не выступаў. У лютым 2020 года завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераПасля дэбюту ў зборнай у матчы са шведамі ў якасці запаснога брамніка адправіўся на Еўра-2000, дзе так і не выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце свету ў Японіі і Паўднёвай Карэі Касільяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касільяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў свету ў матчы супраць Парагвая, стаўшы асноўным галкіперам зборнай і героем гульні з ірландцамі: перамога іспанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсці ў чвэрцьфінал. Завяршыў кар’еру ў зборнай пасля чэмпіянату Еўропы 2016. ДасягненніКлубныя
Міжнародныя
Асабістае жыццёПачынаючы з 2009 года, сустракаецца з іспанскай спартыўнай тэлевядучай Сарай Карбанера. Іх раман запомніўся гледачам чэмпіянату свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым эфіры перад тэлекамерамі падчас пасляматчавага інтэрв’ю Карбанера з Касільясам пасля перамогі іспанцаў у фінале[4]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia