Скандынаўскі ізраілізм

Скандынаўскі ізраілізм, або Нардычны ізраілізм, або Паўночны ізраілізм — гіпотэза, паводле якой народы Скандынавіі або паўночных краін (Швецыя, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Ісландыя, Нарвегія, Эстонія, Беларусь[крыніца?]) паходзяць ад Дзесяці страчаных плямёнаў Ізраіля. Хаця ёсць інфармацыя пра такі рух і з літаратуры ранняга Новага часу, але паўночны ізраілізм як рух і ідэалогія ўзнік толькі ў другой палове 19 стагоддзя.

Гісторыя

Лацінская хроніка 15 стагоддзя Chronicon Holsatiae vetus, знойдзеная ў Accessiones historicae Готфрыда Лейбніца[1], сцвярджае што датчане паходзілі ад Данава пакалення, тады як племя юты — ад іудзеяў. Пазней антыквар Генры Спелман у 1620 годзе сцвярджаў, што датчане былі ізраільскім племем Дана, грунтуючыся на падабенства назв[2].

У 18 стагоддзі шведскі гісторык Олаф фон Далін лічыў, што старажытныя фіны (разам з лапландцамі і эстонцамі), якія паходзілі ад неўраў, урэшце паходзілі ад зніклых плямёнаў Ізраіля — Дзесяці страчаных каленаў:

Неўры здаецца з’яўляюцца рэшткамі Дзесяці плямён Ізраіля якіх Салмансер, цар Асірыі, як палонных адвёў з Ханаана… (Калі зразумець што) мова старажытных фінаў, саамаў і эстонцаў падобная на іўрыт і нават што гэтыя людзі ў старажытныя часы адлічвалі пачатак свайго новага года з першага сакавіка, і субота была ў іх шабат, тады зразумела што неўры па ўсёй імавернасці мелі гэта паходжанне.[3]

Ян Эўрэніус, шведскі пастар у Торсакеры, Ангерманланд, Швецыя, таксама звязваў ізраільцян з паўночнымі краінамі. У сваёй Atlantica Orientalis, ён выказаў тэорыю, што багі скандынаўскай міфалогіі былі абагаўлёнымі продкамі з Леванта, якіх ён звязваў з Ізраілем[4]. Улаф Рудбек Малодшы ў XVIII стагоддзі таксама спрабаваў даказаць, што скандынаўскія мовы ўзніклі з іўрыту[5] Ізраілісты атаясамліваюць Фінляндыю з Ісахаравым пакаленнем. Прыхільнікі гіпотэзы адзначаюць, што ў фінскай мове бацька — Isä, што звязвае гэтае слова з Issachar (Ісхар, адзін з сыноў Якавых) і яго іўрыцкай этымалогіяй:

…Але адна з найбольш пераканаўчых дэталяў паходзіць ад фінскага слова для айца, якое з’яўляецца Isä, што амаль пацвярджае старажытныя фінскія сувязі з ізраільскім племем Ісахара. Толькі ў фінскай мове ёсць такое ўнікальнае слова для айца[6]

Крыніцы

  1. Quoted in Sharon Turner’s «History of the Anglo-Saxons» vol.I., 1799—1805, p. 130 and Suhm: Critisk Historie af Danmark, Vol. 1 (1774), p. 175)
  2. Witnesses to the Israelite Origin of the Nordic, Germanic, and Anglo-Saxon Peoples - by Mikkel Stjernholm Kragh. www.nordiskisrael.dk. Праверана 13 студзеня 2025.
  3. Svearikes Historia, Volume 1, 1747: pages 54-55.
  4. Witnesses to the Israelite Origin of the Nordic, Germanic, and Anglo-Saxon Peoples - by Mikkel Stjernholm Kragh. www.nordiskisrael.dk. Праверана 13 студзеня 2025.
  5. S. Gusten Olsen, «The Incredible Nordic Origins», (1981), p. 63.
  6. Finland: An Israelitish Nation - Of Issachar!. ensignmessage.com. Праверана 13 студзеня 2025.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya