Скочкі атожылкавыя
Скочкі атожылкавыя[1] (Sempervivum globiferum) — від кветкавых раслін роду Скочкі (Sempervivum) сямейства Таўсцянкавыя (Crassulaceae). НазваСкочкі атожылкавыя, скачка, скачкі[2], скочка[3], гартанка[4], сярдзечнік[5], скочкі[6]. АпісаннеШматгадовая травяністая расліна 15—25 см вышынёй. Лісце разеткі даўгавата-клінаватае або даўгавата-зваротнаяйкападобнае, шырокае ў верхняй траціне, скляпеннепадобна сагнутае, таму разетка замкнёная, амаль шарападобная. Пялёсткі бледна-жаўтлява-зелянявыя, 12-14 мм даўжынёй, залозіста апушаныя. РаспаўсюджаннеРаспаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе[7][8]. Ва Украіне расце на скалістых і пясчаных месцах, у сасновых лясах — зрэдку на Палессі (Валынская вобласць, Ковэльскі раён, наваколлі сяла Воля-Ковэльска; Ровенская вобласць, Ровенскі раён, пгт Клэвань; Кіеўская вобласць, Вышгарадскі раён, на баравых пясках Кіеўскага вадасховішча). НазваУ сінаніміку віду паводле базы даных The Plant List уваходзяць наступныя назвы:
ГалерэяЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia