Слабодка (гарадзішча)
Слабодка — археалагічны помнік — два гарадзішчы каля вёскі Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Гарадзішча-1Знаходзіцца за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку паўвострава Рог. Пляцоўка яйцападобнай формы, памерам 20×38 м, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З паўднёва-заходняга краю на вузкім участку ўзгорка прасочваюцца вал і роў. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе — М. М. Чарняўскі, у 1982 годзе — Л. У. Дучыц, у 2001 годзе — В. М. Сідаровіч, у 2002 годзе — С. Дз. Дзярновіч (31 м²). Культурны пласт — 0.2—0.65 м. Знойдзены рэшткі ляпнога посуду, астэалагічныя матэрыялы, касцяныя праколкі і шылы, косці жывёл, рэшткі іхтыяфаўны, якія адносяцца да днепра-дзвінскай культуры. Індывідуальныя знаходкі датуюцца XII—XIII стагоддзямі: вырабы з жалеза (крэсіва, дужка вядра, паясная накладка, нажы, шыла, фрагмент замка), бронзы (фрагмент крыжыка), шкла (пацерка і фрагмент кручанага бранзалета, каменю (фрагмент шыфернай прасліцы), косці (фрагмент двухбаковага сасатўнога грэбня). Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку і старажытнарускага часу. Гарадзішча-2Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад Гарадзішча-1. Пляцоўка дыяметрам каля 40 м, абкружана валам. У цэнтры пляцоўкі ўпадзіна — магчыма, рэшткі калодзежа. Абследаваў у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурны пласт у агаленнях пляцоўкі 0,5 м. Знойдзены ляпная кераміка і косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры (VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia