Слонімская брыгада БСА
Слонімская брыгада БСА — беларускае вайсковае фармаванне ў складзе БСА, якое было створанае без дазволу немцаў, з-за чаго хутка было імі ж расфармаванае. Афіцыйна называлася «1-й Брыгадай Беларускае Самааховы». ПерадумовыХутка па стварэнні Беларускага корпуса самааховы (16 ліпеня 1942 года) на Слонімшчыне былі ўтвораныя 3 батальёны БСА: СтварэннеСлонімскі акруговага камітэт Беларускай Народнай Самапомачы, узначалены Рыгорам Зыбайлам, вырашыў скарыстацца невыразнасцю зместу нямецкага дазволу, склаўшы з новаўтвораных батальёнаў цэлую брыгаду пад назвай «1-я Брыгада Беларускае Самааховы» з брыгадзіным штабам у Слоніме. Камандоўцам брыгады стаў капітан Іван Таранка (Таранька). Начальнікам арганізацыйна-персанальнага аддзела штаба Слонімскай брыгады БСА стаў Аляксей Васіленя[1][2]. Стварэннем брыгады займаліся цягам месяца. Не атрымаўшы ад немцаў дастатковай колькасці зброі, самаахоўцы «нелегальна» набывалі яе ў італьянскіх жаўнераў, якія вярталіся з усходняга фронту, за самагонку і сала аўтаматы і кулямёты. СкасаваннеКалі пра стварэнне брыгады стала вядома нямецкім уладам (лета 1942 года[3], верагодна, жнівень), нямецкія жаўнеры пры падтрымцы бронесамаходаў абкружылі кашары слонімскай самааховы і забралі зброю. Штаб брыгады быў распушчаны. Таксама нямецкая жандармерыя забрала 2 кулямёты ў быценскіх самаахоўцаў. Маршы
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia