1-ы Усходні запасны полк «Цэнтр»
1-ы Усходні запасны полк «Цэнтр» — калабарацыйнае фармаванне, утворанае з савецкіх ваеннапалонных у акупаваным Германіяй Бабруйску з дапамогай рускіх белаэмігрантаў. ФармаваннеБуйное фармаванне размяшчалася ў былой цэнтральнай сядзібе саўгаса за 20 км ад горада Бабруйска. 22 ліпеня 1942 года ў корпусе войскаў бяспекі тылу германскай арміі быў аддадзены загад аб стварэнні запаснога батальёна «Цэнтр», фармаваннем якога займаўся адмысловы штаб капітана Гольфельда ў Бабруйску. На камплектаванне батальёна накіроўваліся добраахвотнікі з лагераў ваеннапалонных. Людзі, якія траплялі ў «Цэнтр» з лагераў ваеннапалонных, як і ў РННА, адмываліся, адкормліваліся і апраналіся ў паношаную, але чыстую форму. Потым іх разбівалі па падраздзяленнях. Афіцэрам пасля праверкі аднаўлялі званне, якое яны мелі ў Чырвонай арміі. Пры гэтым званні «старшы лейтэнант» і «лейтэнант» мяняліся на «паручніка» і «падпаручніка». Каманднай мовай у частцы была руская. Батальён павінны быў служыць рэзервам для папаўнення дзейных на той момант у раёне Бабруйска ўсходніх батальёнаў «Дняпро», «Волга» і «Бярэзіна». 18 жніўня 1942 камандаванне групы армій «Цэнтр» аддало загад № 6431/42 аб фармаванні ў цытадэлі на тэрыторыі Бабруйска добраахвотнага запаснога палка «Цэнтр» для «папаўнення ўсіх змешчаных на тэрыторыі армейскай групы „Цэнтр“ і добраахвотных фармаванняў, якія яшчэ ствараюцца». Акрамя немцаў у фармаванні палка ўдзельнічалі рускія афіцэры-белаэмігранты. Шлях палкаПадраздзяленне Яненкі часта прыцягвалася да ахоўна-вартавой службы і антыпартызанскіх аперацыяў. У Бабруйску пад патранажам палка «Цэнтра» быў сфармаваны 604-ы ост-батальён «Прыпяць», конны эскадрон і некалькі «ўсходніх» артылерыйскіх батарэй. Папаўненне ў полк паступала не толькі з лагераў ваеннапалонных, але таксама і з вёсак, папярэдне акружаных батальёнамі. У лік навабранцаў не траплялі кармільцы сем’яў, якім фельчар палка выдаваў фіктыўныя даведкі пра хваробы. Часам самі добраахвотнікі папярэджвалі сельскіх старастаў аб правядзенні такіх «добраахвотных» набораў. «Цэнтр», як і ўсе ўсходнія часткі, перажыў масавы пераход сваіх падраздзяленняў да партызанаў. аднойчы дэзертаваў ўвесь музычны ўзвод. Сышоў у лес і начальнік штаба маёр Качаткоў з двума афіцэрамі. У кастрычніку 1943 года полк быў адпраўлены ў Францыю і падпарадкаваны 7-й арміі Вермахта. У красавіку 1944 года — расфармаваны (асабісты склад часткова перададзены ў школу па падрыхтоўцы асабовага складу Усходніх войскаў). СкладУ полк ўваходзілі два рэзервовыя батальёны: 1-ы (тры пяхотныя роты і рота цяжкае зброі) і 2-і (рэзервовая сапёрная рота, казачы рэзервовы эскадрон, рэзервовая батарэя, рэзервовая рота сувязі), а таксама руская каманда (імаверна, рота) прапагандыстаў. Рота сувязі налічвала 100 чалавек, Батарэя — 150, усе астатнія роты — па 250. На фармаванне палка звяртаўся запасны батальён «Цэнтр». Забеспячэнне і спажытак палка забяспечвала 203-я ахоўная дывізія Вермахта. У палку дзейнічала афіцэрская школа. Паводле ўспамінаў тагачасніка, камандовец роты батальёна «Бярэзіна» паручнік Казанкін (з эмігрантаў) казаў сваім падначаленым:
Паводле інфармацыі з той жа крыніцы, каштоўным папаўненнем для палка былі былыя кадры арміі генерала Бялова:
Афіцэрскі складКамандоўцам палка быў прызначаны белаэмігрант, афіцэр Рускай арміі (на 1920 год) Н. Г. Яненка (у некаторых крыніцах таксама Янецкі), які ў 1944 годзе меў годнасць падпалкоўніка Вермахта. Начальнікам аддзялення сувязі ў штабе палка стаў гэтак жа былы белагвардзеец, Георгіеўскі кавалер Ігар Канстанцінавіч Саламаноўскі (у 1944 г. — маёр Вермахта). Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia