36-ы паліцыйны стралецкі полк
36-ы паліцыйны стралецкі полк (ням.: Polizei Schutzen Regiment 36) — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне мясцовай паліцыі. Шлях батальёнаПершапачаткова полк кватараваў ва Урэччы (каля Слуцка). Пазней 36-ы полк быў пераведзены ў Валожын Вілейскай акругі. Валожын знаходзіўся побач з Налібоцкай пушчай, таму полк бесперапынку вёў змаганне з партызанамі. Капітан Барашкевіч праводзіў таксама набор для папаўнення палка i быў ягоным маральным правадыром. Паводле непацверджаных даных, полк у гэты час налічваў каля 1100 чалавек. З разведзводкі Баранавіцкага партызанскага злучэння за перыяд ад 20 да 30 лістапада 1943 года:[1]
ЭвакуацыяПадчас эвакуацыі з Беларусі полк браў удзел у баях з бальшавікамі, пры гэтым загінуў сам капітан Барашкевіч. У час адступлення назіраліся вельмі частыя выпадкі дэзертырства, падчас якіх былі забітыя некаторыя камандоўцы. Недабіткі палка былі ўжо на тэрыторыі Германіі ўключаныя ў склад брыгады Зіглінга. У складзе брыгады Зіглінга36-ы стралецкі паліцыйны полк увайшоў у склад 3-га палка брыгады разам з іншымі былымі беларускімі фармаваннямі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia