30-я грэнадзёрская дывізія СС
30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская) (ням.: 30. Waffen-Grenadier-Division der SS (weißruthenische Nr. 1)), вайсковая часць гітлераўскай Германіі ў складзе войскаў пры СС. Большасць асабовага складу былі беларусы. Была арганізавана ў жніўні 1944 на аснове Брыгады шуцманшафта «Зіглінг» як 30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская), была перафарміравана ў Вафэн-грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), пазней у 30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую). Скончыла існаванне ў красавіку 1945. Брыгада шуцманшафта «Зіглінг»Асновай для дывізіі стала так званая Заслонная брыгада (ням.: Sperrbigade), створаная ў тыле групы армій «Цэнтр» згодна з загадам групенфюрара СС Курта фон Готберга, дадзеным у канцы чэрвеня 1944. Брыгада мела задачай стрымліваць наступ савецкіх войскаў, пакуль немцамі не будзе адноўлены суцэльны фронт. Брыгаду сфарміравалі ў раёне Лангры (Польшча) з усіх ацалелых частак паліцыі з тэрыторыі Беларусі. Афіцыйная назва — Брыгада шуцманшафта «Зіглінг» (Schutzmannschaft-Brigade "Siegling") — была атрымана 20 чэрвеня 1944. Камандзірам быў прызначаны оберштурмбанфюрар СС і падпалкоўнік ахоўнай паліцыі Ганс Зіглінг. Асабовы склад налічваў тады 1,5-2 тыс. АрганізацыяБрыгада Зіглінга складалася з чатырох палкоў ахоўнай паліцыі. Беларускія аддзелы ўвайшлі ў склад кожнага з іх (пералічаны паводле даты ўключэння ў паасобныя палкі брыгады):
Апроч таго, у брыгаду ўвайшлі арт. дывізіён са складу бел. артыл. б-на 56, кав. дывізіён са складу бел. кав. дывізіёна 68 і вучэбны бат-н са складу бел. вуч. батальёна ахоўнай паліцыі. Баявыя дзеянніАдначасова з фарміраваннем брыгада была паспяхова выкарыстаная ў антыпартызанскіх дзеяннях на тэрыторыі Польшчы. 30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская)Утворана 18 жніўня 1944 у раёне Варшавы на базе ахоўнай брыгады Г. Зіглінга, фарміраванне планавалася скончыць у кастрычніку 1944. У жніўні 1944 перамешчана ў раён Бельфора. 1.1.1945 перамешчана ў Графенвор і расфарміравана (ад 1.1.1945). Рускі асабовы склад перайшоў у 600 пяхотную дывізію арміі Уласава, з рэштак дывізіі 15.1.1945 была ўтворана грэнадзёрская брыгада войскаў пры СС («беларуская»). Камандуючым з'яўляўся штандартэнфюрар Ганс Зіглінг (18.8.1944 – 31.12.1944). Арганізацыя
Падпарадкаванне
Вафэн-грэнадзёрская брыгада СС (1-я беларуская)Утворана з рэштак асаб. складу 30 гд. 9.3.1945 была перайменавана ў 30-ю грэнадзёрскую дывізію войскаў пры СС («1-я беларуская»), адначасова са спробай разгортвання на яе базе часці дывізійнага складу. 30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская)КамандуючыШтандартэнфюрар Ганс Зіглінг (10.2.1945-IV.1945) СкладПадпарадкаванне
Утворана 9.3.1945 у Графенворы з грэн. брыгады, фарміраванне дывізіі планавалася скончыць у чэрвені 1945. У вельмі хуткім часе фарміраванне (у раёне Вайдэн) было перапынена, часць расфарміравана, нямецкі асаб. склад выкарыстаны пры фарміраванні 38 грэн. дывізіі СС («Нібелунгі»). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia