Слоўнік мовы пісьменніка

Слоўнік мовы пісьменніка — тып слоўніка, у якім падаюцца і тлумачацца словы, выкарыстаныя ў творах пэўнага аўтара або ў якім-небудзь адным яго творы. Гэта своеасаблівы дапаможнік для вывучэння моўнага і літаратурнага стылю пісьменніка, гісторыі літаратурнай мовы той эпохі, калі пісьменнік жыў, а таксама для вызначэння яго месца і ролі ў літаратурна-моўным працэсе[1].

Першы ўсходнеславянскі слоўнік пісьменніка — «Слоўнік да твораў і перакладаў Дз. І. Фанвізіна» К. Пятрова (1904). Выдадзены «Слоўнік мовы Пушкіна» (т. 1—4, 1956—1961), «Слоўнік мовы А. Міцкевіча» (т. 1—11, 1962—1983), «Слоўнік мовы Шаўчэнкі» (т. 1—2, 1964), «Слоўнік Гётэ» (т. 1—2, 1966—1982)[1].

На Беларусі складанне такіх слоўнікаў пачалося ў другой палове XX ст. Першы з іх — рукапісны «Слоўнік мовы В. Дуніна-Марцінкевіча» С. М. Грабчыкава (каля 5600 слоў; фрагменты апублікаваны ў 1965)[1].

Створаны «Слоўнік мовы Францыска Скарыны» У. В. Анічэнкі (т. 1—3, 1977—1994), «Фразеалагічны слоўнік мовы твораў Я. Коласа» (1993). Выдаецца «Слоўнік мовы Янкі Купалы» ў 8 тамах (т. 1—3, 1997—2001). Інстытут мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі рыхтуе «Слоўнік мовы Я. Коласа»[1].

Крыніцы

  1. а б в г І. У. Саламевіч. Слоўнік мовы пісьменніка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya