Снежны карніз![]() Снежны карніз — снежныя ўтварэнні ў гарах, якія ўтвараюцца пад уплывам ветру на грэбні, на вяршыні. Снежныя карнізы ўтвараюцца ў выніку пастаяннага пераносу снегу з наветраннага боку ў зацішны. Карнізы, якія ўтвараюцца на грэбні гары, уяўляюць небяспеку як для чалавека таго, хто ідзе па грэбні, так і знаходзіцца ніжэй за грэбень, пад карнізам [1]. Пры хадзе на грэбенi, калі выйсці ці наступіць за лінію адрыву карніза, то пад уплывам вагі чалавека карніз можа абрынуцца разам з чалавекам, які знаходзіцца на ім. Менавіта так загінуў адзін з найлепшых альпіністаў Герман Буль. Пры знаходжанні пад карнізам таксама існуе небяспека абвальвання карніза пад уплывам змены тэмпературы ці вонкавага ўздзеяння. Карніз, які наваліўся, чапляе за сабой масы снегу і ўтварае лавіну. Так загінуў пад лавінай на Анапурны савецкі альпініст Анатоль Букрэеў. У месцах катання на горных лыжах і сноўбордзе лавінныя службы сочаць за станам карнізаў, калі існуе небяспека іх абвальвання на гарналыжную трасу. Часам з мэтай прафілактыкі іх загадзя абваліваюць з дапамогай выбухаў.
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia