Сойка звычайная
Звычайная сойка[1] (Garrulus glandarius) — птушка сямейства Крумкачовыя (Corvidae) атрада Вераб’інападобныя (Passeriformes). АпісаннеДаўжыня цела 32—36 см, размах крылаў 52—58 см. Перад цела карычнева-іржавага колеру, люстэрка на крылах белае і блакітнае ў чорныя палоскі, белае надхвосце і чорны хвост. Каля асновы дзюбы чорны «вус». Часта падымае пёры на галаве. У розных падвідаў ёсць розныя варыянты афарбоўкі апярэння. Часта капіруе галасы іншых птушак. Вылучаюць ад 30 да 60 падвідаў. Пашырэнне![]() Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, часткова на Далёкім Усходзе і Цэнтральнай Азіі. На тэрыторыі Беларусі звычайны аселы і вандроўны від. Насяляе густыя змяшаныя або дубова-грабавыя лясы, радзей хваёвыя; акрамя таго, групы старых, густых дрэў сярод палёў. Можа сяліцца ў вялікіх парках. Асаблівасці біялогііКорміцца жалудамі, насякомымі, дробнымі ляснымі птушкамі, мышападобнымі грызунамі, ягадамі, насеннем лясных і сельскагаспадарчых раслін. Гняздо ладзіць у кроне дрэва, у развілцы каля ствала. Сустракаецца таксама ў ліянах (напрыклад, у плюшчы, бружмелі), у кустах, рэдка ў будынках, дуплах, вялікіх шпакоўнях або скальных пляцоўках. Гняздо няшчыльнае, знешняя частка збудавана з галін (часцей за ўсё бярозавых альбо іншых лісцевых дрэў); высцілка з сухой травы і каранёў, якія старанна пераплецены паміж сабой і з прымессю моху, валосся, лісця, рэдка пер’я. ![]() Яйкі (5—7, часам 3—10) слаба падоўжаныя (звычайна з тупым вузейшым канцом). Светла-зялёныя, блакітнавата-зялёныя, аліўкавыя, алiўкава-попельныя, у выключных выпадках — бела-жоўтыя. Плямкі вельмі дробныя, іржава-карычневыя, раўнамерныя. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia