Сонечнае зацьменне 26 снежня 2019 года

Сонечнае зацьменне 26 снежня 2019
Карта
Класіфікацыя
Тып Кольцападобнае
Сарас 132
Гама 0.4135
Велічыня 0.9701
Максімум зацьмення
Працягласць 220 с. (3 хв. 40 с.)
Каардынаты 1°00′ пн. ш. 102°18′ у. д.HGЯO
Шырыня ценю 118 км
Час (UTC)
Найбольшая фаза 5:18:53
Спасылкі
Каталог # (SE5000) 9552

Сонечнае зацьменне 26 снежня 2019 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 132 сараса[1]. Максімальная фаза зацьмення назіралася на Аравійскім паўвостраве, у Індыі і Інданезіі.

Зацьменне мела велічыню 0,9701 і дасягнула свайго максімуму ў 05:18:53 UTC у пункце з каардынатамі 1° пн. ш. 102° у. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 3 хв. 40 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 118 км[1].

Зацьменне 26 снежня 2019 года стала 3-ім сонечным зацьменнем у 2019 годзе і 42-ім у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 2 ліпеня 2019 года, наступнае — 21 чэрвеня 2020 года[1].

Звязаныя зацьменні

 Папярэдняе   Паслядоўнасць   Наступнае 
16 ліпеня 2019 года Зацьменні 10 студзеня 2020 года
2 ліпеня 2019 года Сонечныя зацьменні 21 чэрвеня 2020 года
26 лютага 2017 года Кольцападобныя сонечныя зацьменні 21 чэрвеня 2020 года
14 снежня 2001 года Сонечныя зацьменні 132 сараса 5 студзеня 2038 года

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. а б в Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). Сайт НАСА. Праверана 28 снежня 2019.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya