Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года
Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года — частковае сонечнае зацьменне 119 сараса[1]. Зацьменне мела велічыню 0,6396 і дасягнула свайго максімуму ў 20:42:36 UTC у пункце з каардынатамі 62°06′ пд. ш. 71°30′ з. д.[1]. Зацьменне было бачнае ў Паўднёвай Амерыцы (Чылі, Аргенціна, поўдзень Перу, паўднёва-заходняя палова Балівіі, Парагвай (акрамя яго ўсходу і паўночнага ўсходу), амаль увесь Уругвай (акрамя яго крайняй усходняй кропкі і яе наваколляў) і вельмі малая частка Бразіліі (раён горада Уругваяна паблізу межаў з Аргенцінай і Уругваем), а таксама ў паўднёвай і паўднёва-ўсходняй зонах акваторыі Ціхага акіяну, у крайняй паўднёва-заходняй зоне акваторыі Атлантычнага акіяну і на некаторых участках ціхаакіянскага ўзбярэжжа Антарктыды. Зацьменне 30 красавіка 2022 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2022 годзе і 47-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 4 снежня 2021 года, наступнае — 25 кастрычніка 2022 года[1]. Звязаныя зацьменні
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia