Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года
Сонечнае зацьменне 20 сакавіка 2015 года — поўнае сонечнае зацьменне 120 сараса[1]. Паласа поўнага зацьмення праходзіла праз паўночную частку Атлантычнага акіяна (Фарэрскія астравы, Нарвежскае мора). У Беларусі фаза зацьмення складала ад 0,63 у Брагіне да 0,73 у Браславе, у Мінску — 0,7. Такім чынам, гэта першае добра бачнае з тэрыторыі Беларусі зацьменне ў ХХІ стагоддзі. Зацьменне мела велічыню 1,0445 і дасягнула свайго максімуму ў 09:46:47 UTC у пункце з каардынатамі 64° пн. ш. 7° з. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 2 хв. 47 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 463 км[1]. Зацьменне 20 сакавіка 2015 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2015 годзе і 31-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 23 кастрычніка 2014 года, наступнае — 13 верасня 2015 года[1]. Мадэляванне
Галерэя![]()
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia