Сосна (возера)
Со́сна, Доўжа — возера ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Лужаснянка, за 12 км у напрамку на поўнач ад Віцебска. Плошча возера складае 1,1 км², даўжыня 2,64 км, максімальная шырыня 0,82 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,53 км. Найбольшая глыбіня 9,4 м, сярэдняя — 3,5 м. Аб’ём вады 4,01 млн м³. Катлавіна возера складаецца з двух плёсаў, падзеленых пакрытым хваёвым лесам востравам плошчай 0,015 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Вышыня схілаў катлавіны ад 5—7 да 10—15 метраў. Надводная расліннасць займае прыбярэжную паласу да 30 м. Да глыбіні 3,2 м растуць рдзесты, эладэя канадская, гарлачыкі. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае некалькі ручаёў. Злучана пратокамі з азёрамі Бутыкі (Бу́тыка[1]) і Баранаўскае. На паўночным усходзе выцякае ручай у раку Храпаўлянка. У возеры водзяцца акунь звычайны, плотка, краснапёрка, шчупак звычайны, лінь, мянтуз, верхаводка, карась. Сустракаецца вугор. На беразе возера размешчаны вёскі Шылы, Доўжа, спартыўна-аздараўленчая база. Уздоўж возера праходзіць аўтамабільная дарога Р115 (Віцебск — Гарадок). На беразе возера ўздоўж аўтамабільнай дарогі зона адпачынку. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia